З 3 снежня па Міёрах будзе ездзіць гарадскі аўтобус

У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка аграгарадка Чэрасы Анастасія Шантар. Пацікавілася: у Міёрах абяцалі пусціць гарадскі аўтобус, ды нешта пра яго нічога не чуваць? Аказваецца, гэта не так. Амаль адначасова і незалежна ад запыту сяльчанкі нам даслаў графік руху гарадскога аўтобуса і змяненні ў расклад іншых маршрутаў грамадскага транспарта намеснік начальніка аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Георгій Бушуноў.

У Міёрах гарадскія пасажырскія перавозкі пачнуцца трэцяга снежня, аўтобус будзе хадзіць двойчы на дзень, акрамя выхадных і святаў, па наступным маршруце раніцай і вечарам адпаведна:


Аўтастанцыя — 7.25 і 17.10;
Лазня — 7.30 і 17.15;
Могілкі—7.38 і 17.22;
Дзіцячы сад №3 — 7.44 і 17.28;
Бальніца — 7.50 і 17.33;
Дзіцячы сад №2 — 7.54 і 17.37;
Кінатэатр — 7.56 і 17.39;
Аўтастанцыя — 7.58 і 17.43.


Акрамя гэтага, з першага снежня мяняецца расклад руху аўтобусаў па маршрутах Міёры — Слабада, Міёры — Дворнае Сяло, Міёры — Пераброддзе, Міёры — Друя і Міёры — Наўгароды. Удакладненні па тэлефонах 4 11 72 і 4 16 69.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

https://mijory.by/gramadstva/12706-s-1-dekabrya-po-mioram-budet-ezdit-gorodskoy-avtobus.html

Maximiljan

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *